Літаратурна-музычная гасцёўня “Галоўнае ў жыцці — жыццё”

Літаратурна-музычная гасцёўня “Галоўнае ў жыцці — жыццё”

20 сакавіка ў Шчучынскай раённай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Галоўнае ў жыцці — жыццё” якая была прысвечана творчасці Еўдакіі Лось. Многія з нас ведаюць яе менавіта як дзіцячую пісьменніцу. А для дарослай аўдыторыі летапіс жыцця і творчасці Еўдакіі Якаўлены ўдзельнікі гасцёўні чыталі ў сур’ёзным дарослым кантэксце. Вясной яна нарадзілася і сваёй першай кнізе дала назву “Сакавік”. Шчырасць і аўтабіяграфічнасць сталі жыццёвай сілай яе таленту. Усіх кранула гісторыя верша “Пісьмо” — гісторыя кахання. З задавальненнем чыталіся вершы, розныя па інтанацыі, каб адчуць глыбіню пачуццяў аўтаркі. Асаблівае ўражанне пакінулі прозаічныя творы: апавяданне “Яська”, творы з цыкла “Навелы пятага паверха”. Даведаліся, што ў бальнічнай палаце яна стварыла свой шчымлівы “Бараўлянскі сшытак”…Пра паэму “З белых пялёсткаў”, змест якой — тры балючыя лісты да далёкай вясны… Напэўна, кожны задумаўся над аўтабіяграфіяй уласных пачуццяў.

admin
Author: admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *