27 студзеня, у Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, для старшакласнікаў супрацоўнікі Шчучынскай раеннай бібліятэкі імя Цеткі правялі літаратурны экскурс «Халакост: памяць без тэрміну даўнасці». Мерапрыемства мела асаблівы, краязнаўчы акцэнт. Падлеткі ўважліва вывучалі дакументы і фотаздымкі на выставе, прысвечанай лёсу жыхароў Шчучынскага раёна — ахвяр нацысцкага генацыду. Супрацоўнікі бібліятэкі данеслі да моладзі галоўную думку: памяць пра Халакост — гэта неабходны ўрок для ўсяго чалавецтва, каб падобныя жахі ніколі не паўтарыліся.

